Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 69 19.11.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Брацкая магіла" на вул. Уладзіміра Леніна ў Піянерскім парку ў г. Рагачове Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 лістапада 2021 г. № 69

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Уладзіміра Леніна ў Піянерскім парку ў г. Рагачове Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Уладзіміра Леніна ў Піянерскім парку ў г. Рагачове Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.М.Маркевіч

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 19.11.2021 № 69

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Уладзіміра Леніна ў Піянерскім парку ў г. Рагачове Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект  зон  аховы  нерухомай  матэрыяльнай  гісторыка-культурнай  каштоўнасці

«Брацкая магіла» на вул. Уладзіміра Леніна ў Піянерскім парку ў г. Рагачове Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Брацкая магіла» на вул. Уладзіміра Леніна ў Піянерскім парку ў г. Рагачове Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка- культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000591 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

У   адпаведнасці   з   пастановай    Міністэрства    культуры    Рэспублікі    Беларусь ад 15 сакавіка 2021 г. № 21 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях» удакладнена месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці.

3.Праект зон аховы распрацаваны камунальным унітарным прадпрыемствам «Рагачоўскае  архітэктурна-горадабудаўнічае  бюро»  па  заказе  камунальнага  жыллёва- эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Рагачоў».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона і зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах брацкай магілы.

8.Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў адпаведнасці з дадаткам.

9.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастановы  Савета  Міністраў  Рэспублікі  Беларусь  ад  19  верасня  2008 г.  № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

10.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

11.Ахоўная зона ўстаноўлена на тэрыторыі вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый і правядзення добраўпарадкавання тэрыторыі з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб культуры ў частцы аховы археалагічнай спадчыны;

устаноўка рэкламных канструкцый.

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту)     устаноўлена     вакол     гісторыка-культурнай     каштоўнасці     зыходзячы з неабходнасці захавання зялёнай зоны тэрыторыі, якая мае візуальную сувязь з гісторыка- культурнай каштоўнасцю.

14.Мяжа зоны аховы ландшафту ўстаноўлена ў адпаведнасці з дадаткам.

15.У зоне аховы ландшафту забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў; устаноўка рэкламных канструкцый;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак.

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Уладзіміра Леніна ў Піянерскім парку

ў г. Рагачове Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ


Другие НПА

Постановление МК РБ №74 от 23.11.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Курганны могільнік" (шыфр - 613В000341), які размешчаны ў паўднёвай частцы горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці Постановление Минобразования РБ №233 от 19.10.2021 Об утверждении типового учебного плана по специальности 2-48 01 36 Постановление Минобразования РБ №245 от 18.11.2021 О признании утратившими силу постановлений Министерства образования Республики Беларусь Постановление Минобразования РБ №217 от 27.09.2021 Об утверждении образовательного стандарта переподготовки руководящих работников и специалистов по специальности 1-26 02 78 Постановление Минобразования РБ №235 от 26.10.2021 О признании утратившими силу постановлений Министерства образования Республики Беларусь Постановление РБ №80 от 10.11.2021 Об утверждении типовых инструкций по охране труда Решение Лунинецкий райсовет №237 от 11.11.2021 Об изменении решения Лунинецкого районного Совета депутатов от 18 сентября 2018 г. № 30 Решение Ивацевичский райсовет №175 от 12.11.2021 Об изменении границ деревни Михновичи Стайковского сельсовета Ивацевичского района Брестской области Решение Пружанский райисполком №2099 от 08.11.2021 Об изменении решения Пружанского районного исполнительного комитета от 24 октября 2016 г. № 2211 Решение Сенненский райисполком №1146 от 09.11.2021 О ежегодном смотре-конкурсе на лучшее новогоднее оформление зданий и прилегающих к ним территорий в Сенненском районе